Jun 10, 2011 10:05
Учора паспрачаліся, праз колькі сітуацыя ў беларускай эканоміцы дасягне кропкі сацыяльнага ўзрыву. Пакуль удзельнікаў спрэчкі ня шмат, але мне стала цікава і я збіраюся правесці апытанне сярод сяброў і знаёмых. Той, хто ўгадае... таму ад мяне бутэльку любога не вельмі дарагога любімага напоя ;-)
1 Прагноз. Пры ўмовах атрымання крэдытаў - год, летам рэдка эканомікі падаюць - восень 2012 года.
2 Прагноз. Пры ўмовах захавання сённяшніх тэндэнцыяў - вясна 2012 года.
3 Прагноз. Люты ці красавік 2012 года.
4 Прагноз. У суналежнасці з календаром майя усім канец наступіць 21 снежня 2012 году.
5 Прагноз. Дэфолт і ўвядзенне расійскага рубля увосені гэтага году. (Шампанскае брут).
6 Прагноз. 3 ліпеня 2011 года. А калі не, дык - у верасні 2011 года (марціня).
7 Прагноз. Самы аптымістычны. У бліжэйшы час будзе толькі горш. Восенню ўздымуцца кошты, даляр вырасце. Але праз гады тры нам стане лепей (бальзам).
8 Прагноз. Піпец будзе. Па старой традыцыі 7 лістапада ці 25 кастрычніка (2011 году). (армянскі кан'як)
9 Прагноз. Адстаўка Лукашэнкі. "Хотелось бы осенью, но думаю что это сильно радикально. Вопрос в том хватит ли денег на то чтобы топить зимой, если нет то зимой-весной 2012 вполне реально". (шампань)
10 Прагноз. В декабре режиму гамон - так хотелось бы в это верить) с приходом холодов
или гамон народу))) (кофе президент паулиг)
11 Прагноз. Самы доўгатэрміновы. За 5 год з дзяржаўнай удаснасці застанецца 20% беларускіх прадпрыемстваў. У палітыцы і эканоміцы нічога больш не зменіцца. (кан'як)
Заклікаю ўсіх да ўдзелу)) Ніякіх эканамічных абгрунтаванняў не трэба, праверым нашую палітычную і эканамічную інтуіцыю. :-) (акцыя дзейнічае і для сяброў сяброў і проста знаёмых)
Новыя прагнозы я планую заносіць у гэты пост. аднаўленне ад 21.07.2011.
(Па асабістых просьбах буду скрыніць каментары, каб зрабіць іх ананімнымі)
АП. Прапанава таксама адразу казаць любімыя напоі ўдзельнікаў))
эканоміка,
Беларусь,
маразм),
хі-хі