Jun 08, 2011 08:58
Учора, як і звычайна трапіліся ў прыгоды ) У сэнсе былі ў той момант там, дзе трэба пад час акцыі "Стоп бензін". У выніку пафоткалі, але пакуль што часу няма скідваць фоткі: думаю да вечара спраўлюся. Хаця, без гуку і г.д. мала што пакажа. На мой погляд машын было даволі шмат, тым болей што іх "разразалі".
Пакуль ішла уздоўж праспекта, думала. Вырашыла, што цікава, што нават у беларусаў ёсць канец цярпенню, апошнім часам я ўжо пачала ў гэтым сумнявацца.
Другі раз сустрэліся з акцыяй увечары на Цнянцы. Незнаёмы і фактычна нябачны ў цемры мужчына гучна, перамяжаючы словы лаянкай, распавядаў пра тое, як пратэставалі. Па ягоных словах, выходзіла, што ён быў удзельнікам. Распавёў, што машыны спыняліся і іх не заўсёды ўдавалася эвакуіраваць... ну і г.д. Драйва ў голасе канечне было багата :-)
- Ваяваць трэба не за сабе, а за будучыню сваіх дзяцей, - заявіў ён напрыканцы нашага адыходу. - Мне-та ўсё пофіг. А вось калі ў мяне сын нарадзіўся, я задумаўся, у якой краіне ён будзе жыць.
Ну і невялікая рэмарка да тэмы. Таксіст, з якім мы перакрыжаваліся ў той жа дзень, распавёў:
- Людзі на аўтобусы сталі перасажвацца. Жонка ездзіла на працу са знаёмым. Вось учора, пасля апошняга падаражання, ён сказаў, усё болей не магу сабе дазволіць буду на аўтобусе ездзіць.
кошты,
грамадства,
эканоміка,
Беларусь