May 29, 2011 05:13
Паездзіла з знаёмым таксістам. Даволі міла паразмаўлялі пра палітыку, ён усё здзіўляўся, чаму народ не выходзіць на плошчу і чаму амерыканцы не праплоцяць рэвалюцыю ў Беларусі "бо ўжо ўсё сазрэла", запытваўся ці ёсць у БНФ свае агітатары ў народзе)))
Парадваў канец размовы. Мы прыехалі, выходзім. Развітваючыся таксіст кажа:
- Ну вы званіце, калі што. Я тут сваёй набыў швейную машынку за 1500 даляраў, яна калі што маскі вельмі хутка нашые )))
я не разгубілася і параіла трэніравацца і шыць бел-чырвона-белыя сцягі )))) Вось і паразмаўлялі.
жыццё,
грамадства,
думкі,
палітыка,
Беларусь,
хі-хі