May 18, 2011 22:18
Спачатку я апранула кофту няправільна... выехала так у горад, давялося шукаць ціхае месца без незнаёмцаў... я абрала ліфт. наська ўвесь час баялася, што пакуль я пераапранаюся да нас зойдзе мужчына. Б-г мілаваў)))
Потым прама на руцэ разваліўся бранзалецік)) прыкольна, што не згубіўся, а разамкнулася адно звяно, так і ўпаў у руку.
Адразу ж пасля гэтага я зацікавілася, куды падзеліся мае навушнікі. аказалася, што яны былі заціснутыя дзвярыма і валакліся за машынай пару кіламетраў))) Самае дзіўнае, што яны граюць, але сцёрліся ўшчэнт))
П.П.С. Паслухала нарэшце Віннікаву з яе Ай лав Беларус. Цяпер сяджу думаю, як бы яе выразаць, а цымбалы пакінуць. Файна ж сыгралі...
жыццё,
асабістае,
пазітыў,
негатыў,
хі-хі