У сувязі з тым, што я стала часцей ездзіць у Гомель, я зацікавілася пытаннем доступу ў інтэрнэт. Вынайшла наступнае...
1. Грошаў з 3 джы мадэма сыходзіць шмат у любога правайдэра. Падавалася б пасля лайфа і яго рэальна рабаўніцкіх тарыфах, калі вылазіш за тарыф, велікаўскія 150 рублёў за метр - гэта супер танна... але нажаль, у рэчаіснасці ў мяне пры простым карыстанне інэтам для працы сышло 30 тысячаў за 11 гадзінаў - гэта вельмі шмат.
2. Але ёсць улоўкі...
1а. На велкоме з'явіўся новы тарыф нон стоп. 1 гіг дзённага трафіку і 2 гіга начнога за 35 тыр. я ўжо хацела пераключыцца з таго тарыфа, што ў мяне зараз (750 метраў - розніца 10 тыр), але... не ведаю, ці буду карыстацца велкомам у прынцыпе і як. І акрамя таго, яго падрубаюць толькі з новых сімак.
2а. на лайфе з'явіўся тарыф начны з 10 гігамі трафіку за 29 тыр (з 1 да 8 раніцы). Пакуль што падрубіла яго... )) Думаю папрацаваць да ад'езду па начох з большага.
3а. Падумваю пра тое, што прасцей за ўсё набываць сімку з трафікам, а потым калі, яна не патрэбная, выкідаць. Так вырашаецца адразу некалькі пытанняў: а) не вылазіш за пакет і не думаеш, колькі змарнуеш. б) трафік у пакеце рэальна больш выгодны за іншы.
Нажаль, пакуль негледзячы на ўсе ўлоўкі грошаў сыйшло даволі шмат))) Канечне, з лайфам, які "з'еў" ў мяне неяк за дзень 70 тыр, не параўнаць... але ж.
Я не карысталася толькі МТС, але там, падаецца розніца толькі ў 100 рублях за мег, атрыманы па-за пакетам), але гэта, у рэчаіснасці сітуацыю не мяняе. Чаму? Таму што я звычайна не карыстаюся мабільным інэтам шчыльна, хацелася б плаціць па мінімуме стала, а даплочваць толькі пры патрэбе. У сэнсе мне кожны раз плаціць за 3 гігі не хочацца, я і 750 метраў не заўсёды спажываю, а вось у паездках - трэ і 3 гігі.
3. Моцнае расчараванне пры карыстанні велкомам. Лайф пры ўсіх ягоных хібах працуе нашмат больш стабільна. Я грашыла на разлочаны мадэм, але нешта сёння пасля таго, як я змяніла сімкі лайф не падаў ні разу. Велком жа, у цэнтры Мінска некалькі разоў адмаўляўся працаваць, за ўчорашнюю ноч адрубаўся разоў пяць, а сёння ўвогуле праз дзве гаддзіны "памёр".
У выніку я пакуль ня ведаю, калі велком здолее больш стабільна працаваць, то пры патрэбах ваяжаў я збіраюся камбінаваць Лайф начны і напрыклад Нон Стоп (ці 750 метраў Велкома) днём. Бо да лайфа таксама ёсць пытанні, я задумвалася некалькі разоў, як так хутка знікае трафік, асабліва калі вылазіш з-за пакета - адзін раз проста на кавыранне ў інэце сышло 800 метраў. Пры гэтым трымаць дома "начны лайф" сэнсу няма - бо дома можна і на адсл ноччу пасядзець))
4. Падумала над тым, каб проста набыць адсл і падключыць гомельскую хату. Нажаль, не ўдалося разабрацца, якія правайдэры працуюць зараз у Гомелі...
Ведаю толькі што тут дакладна ёсць байфлай і АТ. Прачытала, што Дзелавая сетка таксама адчыніла офіс (?). Карацей, АТ адпадае адразу, бо не прадстаўляе мадэм, хацелася б арэндаваць яго і не думаць пра пакупку і наладжванне.
Засталіся два. У Байфлая даражэй - ад 50 тыр. У ДС, калі яна тут працуе, танней (ад 30 тыс. пры хуткасць 512 кбс, мала, але затое разыходы на інэт звядуцца да )) Пэўна, заўтра даведаюся, колькі яны будуць падрубаць ці ёсць чарга і г.д.