Apr 15, 2011 18:31
Сёння паспрабавала атрымаць даляры ў банку, аказалася гэта магчыма. (хаця я чытала, што карыстальнікі вестэрн юніан стаяць у чарце ў нейкім банку). Пераводы (прынамсі па "Хуткай пошце" ў Парыцетбанку і не буйныя па памеры) выдаюць хутка ў той жа дзень і нават у тую ж гадзіну. У далярах без пытанняў. Пэўна, баяцца выляцець з сістэмы.
Размова з касірам. (каля касы ні чалавека, я атрымліваю свой перавод).
Я (наівны чукоцкі в'юнаша) - А што больш няма праблемаў з набыццём даляраў?
касірша (спакойна) - ды не, іх проста для продажу няма...
палітыка,
эканоміка,
Беларусь