Зноў я пра набалелае)) Пра курсы і тэракты(
Попыт нараджае прапанову
Знайшла падцверджанне курса безнаяўнага ў 4800. Мала таго, я бачу, што некаторыя фірмы гатовыя набываць даляр ужо і па 5000.
http://ifin.by/ Што называецца попыт нараджае прапанову: па-за біржавы гандаль, як таго і хацеў Нацбанк. Там яшчэ можна пачытаць меркаванні фінансістаў на сённяшнюю сітуацыю. І гэта не рэклама... падалося цікавым.
(Дарэчы, усе бачылі жорсткі ролік, калі людзі ірванулі ў Карону да абменніка?)) гэта ж трындзец.)
Тэракты.
Таксіст, з якім я сёння ехала да маіх сумневаў і пытанняў па знойдзенных тэрарыстаў дадаў свае пытанні: чаму яны пайшлі ў метро, а не ва аўтобус, дзе ахвяраў было б болей, а камераў не было? Чаму яны не хавалі твары ад камераў, калі ўжо і пайшлі ў метро?
Зусім нашыя "ворганы" працаваць развучыліся...