З новым!

Dec 31, 2010 21:30

Начытаўшыся фрэндстужцы захацела і я сказаць сваё слова.

2010 год для мяне быў розным. Для краіны, як, пэўна, скажа і АРЛ - складаным :-))
Няма аніякіх падставаў думаць, што 2011 год = будзе для Беларусі прасцейшым. Пакуль няма. Так што хачу пажадаць, каб усе вытрымалі і для кожнага паасобку 2011 год стаў хаця б крыху лепей за 2010 )))

Вось так стрымана.

А сабе пажадаю: знайсці сабе працу, вось такую, якую мару, вырашыць усе пытанні, што былі ў 2010 годзе... (два ці тры ))) і нарэшце летам вынайсці час, сродкі і натхненне каб накіравацца ўсёй сям'ёй у адпачынак.

П.С.Ы. цьфу, прыкіньце, я працую ў навагоднюю ноч! 2011 дакладна будзе лепей, бо так ці інакш я працаваць з 31 на 1 ня буду!

святы, асабістае, новы год

Previous post Next post
Up