Oct 02, 2010 00:32
Паглядзела ТВ-трансляцыю Лукашэнкі))
Асабліва спадабалася цытатата: "А што Беларусь - адзіная дзяржава, якая не прызнала Абхазію і Паўднёвую Асетыю? Ды іх не прызнала не адная дзяржава ў свеце... акрамя Наўру на нейкім востраве".
Хіхі. Як элегантна прэзідэнт Беларусі забыўся на Расію))) ну ды ладна. Дзякуй яму за тое, што я звярнула ўвагу на тое, што астатнія дзяржавы насамрэч не прызнавалі незалежнасці гэтых рэспублікаў, таму што хаця за грошы Расіі і выступілі "за", але ратыфікацыі парламентаў так і не было.
Агульнае ўражанне: не было традыцыйных наездаў на апазіцыю, усё ўзважана ў гэтым сэнсе, з некаторых пытанняў выйшаў прыгожа (напрыклад, пра нярыначначнасць коштаў на энэрганосьбіты - бо ж манаполія), потым яго пераклініла на "нас хотят наклоніть", дарма прынізіў Грузію, праўда потым выправіўся... Карацей, пагаварыў на мове расіянаў у чарговы раз упэўніўшы, што мы і яны - адзін народ.
Але з большага ўзровень быў нейкі "мелкотравчатый", рэгіянальны. Пэўна таму, з 4-х гадзіннай прэсухі да ТВ-трансляцыі дажылі ўсяго дзве.
думкі,
палітыка,
Беларусь,
ТВ,
лукашэнка,
Беларусь-Расія