Хутка 1-га верасня

Aug 25, 2010 04:07

Зацаніла зараз спісы першакласнікаў 23-й гімназіі, шмат знаёмых імёнаў. Усіх віншую, мне дык прыемна, што беларускамоўныя ідуць у гімназію. Меньш шансаў (цьфу), што нехта з класаў аб'явіць сабе рускамоўным (сустрэлася ў мінулым годзе з такімі выпускнікамі - наватары блін - спадзяюся такога больш ня будзе). Дарэчы, можа, з тых, каму гэта трэба, нехта не заўважыў, але заўтра (26 жніўня) у 18.00 - сход бацькоў першакласнікаў.

А я палезла на сайт паглядзець, калі лінейкі, але раскладу пакуль не знайшла. Наська, дзякуй Б-гу ўжо ў 3 клас збіраецца. Мае дасягненні - за месяц я трохі яе навучыла чытаць па-ангельску. Але ў Junior 1 яна ўсё ж зляцела... і гэта пасля амаль чатырох гадоў корпання ў ангельшчыне. Спадзяюся, у гэтым годзе ўсё пойдзе прасцей)

школа, асабістае, думкі, наська, дзеці

Previous post Next post
Up