Нарэшце, я дарабіла фоткі з акеанарыўма. Тут будзе шмат рыбаў і іжэ з імі, трохі людзей і зноў многа вады)) Таксама абяццаю паміж карцінкамі даваць кароткі тэкст... не прыдумала пакуль пра што)
From
Akeanaryum PicerАдразу скажу, што мой ультразум вельмі цяжка выцягваў шмат што)) асвятленне даволі кепскае, але амаль усе кадры атрымаліся прыстойнымі))
From
Akeanaryum PicerЯ распавяду пра гэтую фотку: я была ўпэўненая, што яе можна выцягнуць)) Дык вось - я была неправая))) А там жа здымаецца кожны другі наведвальнік акеанарыўма. Будзеце там, не фоткайцеся. Выцягнуць... хм. ну можа ў Раве? трэ будзе паспрабаваць. Ці магчыма пры большым значынні ISO, але мне падаецца, тады вада на фоне будзе не такая...
From
Akeanaryum PicerВось на фоне дзяўчынкі прыгожа спусцілася вада)) але дзяўчынку выратаваць не ўдалося. Нават не гледзячы на тое, што я дапускала мэтады апрацоўцы, якія звычайныя людзі ня робяць - выцягвала дзяўчынку асобна ад вады...
Але вернемся да рыбаў і іншых істотаў. Вось гэтыя чорныя масляністыя плямы - гэта скаты.
From
Akeanaryum PicerНевядомая сымпатычная рыбка
From
Akeanaryum Picer
From
Akeanaryum PicerМы спяшаліся на выступ цюленяў, таму нідзе не затрымліваліся асабліва. У іх там адзін з самых вялікіх акварыўмаў (ці маленькі басейн). Усё ж піцерскі акеанарыўм, падазраю, не самы вялікі нават у экс-СССР.
From
Akeanaryum Picer
From
Akeanaryum Picer
From
Akeanaryum PicerЦюлень атрымаліся не вельмі. Бо нават зверху басейн зацягнуты шклом (пластыкам?) і мокрая жывёліна моцна блікавала))
From
Akeanaryum PicerТушкі
From
Akeanaryum PicerПа сцэнплане ў дзеянні ўдзельнічалі 3 чалавекі. Жаночы прыемны голас у мікрафоне, аквалангіст, якога ратавалі з дапамогай кола, і матрос - ён карміў цюленяў рыбай)
From
Akeanaryum PicerГледзець было цікава. Але лавачкі чамусьці толькі на ніжнім узроўні, дзе бачны толькі басейн пад вадой. Так што куча дзяцей і дарослых набілася на лесвіцах. Стаяць каля гадзіны было не вельмі зручна. Акрамя таго, негледзячы на тое, што акеанарыўм працуе ці да 21 мск, апошні выступ цюленяў у 16...
А потым мы пайшлі шляцца па акеанарыўму. Сумленна кажучы, я не памятаю ўжо, што з гэтых фотак фоткала я, а што наська. наська насілася там як метэор. Спачатку вельмі спадабалася, потым стамілася) Ну з усімі бывае))
From
Akeanaryum Picer
From
Akeanaryum PicerСель... рыбкі ў бочцы))
From
Akeanaryum PicerСплашныя Губкі Бобы. Ну ў сэнсе марскія губкі.
From
Akeanaryum PicerСамы вялікі акварыўм.
From
Akeanaryum PicerРыба з яго, амаль самая вялікая)) Пэўна, старая і мудрая. Там яшчэ былі акулы, але яны амаль не атрымаліся, таму да ЖЖ не дабраліся, ляжаць у альбоме)
Каля акварыўма такая вялікая труба, якая аб'язжае яго як бы ўнутры.
From
Akeanaryum PicerЗробленая яна яўна яшчэ ў СССР, бо кожны раз амаль застравала на павароце.
From
Akeanaryum PicerВыгляд знізу
From
Akeanaryum PicerЯ ў трубе. Аўтарства насьцы. Хіба што адзіная мая фотка з Піцера. Бо я больш іншых фоткаю)
From
Akeanaryum PicerГледзячы па фотцы, тут жыве нейкая важная рыба, але яе зараз няма дома)))
From
Akeanaryum PicerНаська і акавалангіст. Пасля гэтай сустрэчы яна адмовілася фоткацца з манекенам у акваланзе)) Пэўна, вырашыла, што ён таксама жывы.
Пусты басейн. Мне так спадабалася асвятленне, што я шмат разоў фоткала яго з разных месцаў.
From
Akeanaryum Picer
From
Akeanaryum Picer
From
Akeanaryum PicerФантан
From
Akeanaryum PicerПамятаеце, я пісала пра сценку, дзе ўсе фоткаюцца, а фоткі-та не вельмі атрымліваюцца? Гэта яна з іншага боку. Дарэчы, вада там ільецца з таго боку, тонка так уздоўж сцяны і ў ёй можна трымаць рукі))
From
Akeanaryum PicerЗ гэтага боку, дарэчы, фоткі больш цікавыя)) Калі вам не самае галоўнае разгледзіць вочы)))
From
Akeanaryum PicerХвост
From
Akeanaryum PicerЦені
From
Akeanaryum Picer
From
Akeanaryum PicerМожна падумаць, што краб у пустыні. Як бы ні так! Ён пад вадой.
From
Akeanaryum PicerЗоркі
From
Akeanaryum PicerУ акеанарыўме ўвогуле не так шмат таблічак. Хіба што ўказальнікі. І такія. першая з фоцікам забаряе ў некаторых месцах выкарыстоўваць успышку (не фоцік), другая - нагадвае, што калі засунуць рукі ў акварыўм, іх вам могуць і адкусіць.
From
Akeanaryum PicerВусаты
From
Akeanaryum PicerСом
From
Akeanaryum PicerЯшчэ адзін скат. Толькі ў плямках))
From
Akeanaryum PicerТраўка
From
Akeanaryum PicerТэлевізар
From
Akeanaryum Picer
From
Akeanaryum PicerХочуць пазнаёміцца))
From
Akeanaryum Picerзялёны акварыўм
From
Akeanaryum PicerДрапежная змейка)
From
Akeanaryum PicerСіні-сіні акварыўм. Тут жывуць малюскі і слімакі... ці можа яны ўжо каго з'елі))
From
Akeanaryum PicerСувенірная крама. Дарэчы, я там набыла прыгожанькі магніцік рыбкі керамічны, але ён разбіўся... калі б мне нехта прывез такі, я бы была вельмііі ўдзячная. Па коштах не вельмі дорага - ёсць упрыгожванні з ракушак, дыскі з акеанарыўмам (мы набылі), календарыкі, паштоўкі, экалагічныя і не вельмі экалагічныя цацкі)
Ну вось. Усім дзякуй, хто даглядзеў))) Калі б я была топавым блогерам, я б пэўна такім прыз давала)))) але я ж нават не ў яндэксе))))) так што проста дзякуй.
Больш фотак у альбоме на пікасе
http://picasaweb.google.com/pinkby/AkeanaryumPicer.