![](http://lh5.ggpht.com/_UmDXFVsXwm4/TEy4tAwUE7I/AAAAAAAAKFI/hBMXrOW4YC4/s800/P1170346.JPG)
From
Polska 2010 1 Першапачаткова гэты расповяд павінны быць стаць справаздачай ад тусоўцы на "Басовішчы" 2010. Але час (і абставіны, нават сама Фартуна) паказала, што нейкіх значных і асабліва цікавых фотак з фэсту, дзе мне давялося пабыць пару гадзінаў))) не было.
Так, што тут будзе вялікі аповяд пра вялікае і самае бессэнсоўнае падарожжа ў маім жыцці (пакуль што)) Думаю, пачытаць пра гэта будзе цікава)))) А шмат хто і чуў кавалкі з гэтага падарожжа, переказаныя мной, дык вось, чытайце амаль цалкам (акрамя таго, што выразала самацэнзура)))
1 малюнак для затраўкі і велкам пад кат. Абяццаю даволі шмат фотак і літар)
Значыцца ўсё пачалося за некалькі дзён да паездкі на Басы)) Я напрошвалася ехаць з знаёмым, ён пагаджаўся (за што яму вялікі дзякуй), але так як паездка з ім магчыма азначала падсадку на мяжы і ўвогуле свет не бяз добрых людзей маёй сяброўцы Вользе прапанавалі яшчэ адзін варыянт дабірання - з знаёмымі знаёмых у машыне))) Ну мы дзеўчыны смелыя і адразу згадзіліся.
У машыне адбылася першая забаўнасць падарожжа. Мы ехалі з знаёмымі сябра мужа калегі Вольгі ))), аказалася, што сярод іх быў мой калега па працы) Праз колькі там кажуць сувязяў і знаёмстваў кожны чалавек звязаны на Зямлі? праз пяць?
А яшчэ з намі быў рускі Пеця, дзякуючы якому я ацаніла плюсы пераязжання мяжы з дыпламатычным пашпартам)
Дабраліся да Гарадка мы ўжо позна вечарам)) Трэба адзначыць, што нашыя новыя знаёмыя спадзяваліся на мяне як на крыніцу месцазнаходжання фэсту, але я дапамагчы здолела слаба) Бо пасажыр ён і ёсць пасажыр))) едзе, куды вязуць.
![](http://lh5.ggpht.com/_UmDXFVsXwm4/TEy3aGZMquI/AAAAAAAAKDU/JL8enwJRVJ0/s800/P1170216.JPG)
From
Polska 2010 Пакуль мы дабіраліся праз шматлікія перашкоды - зззы. тыя, хто мяне ведае асабіста, ці хто даглядзіць справаздачу да канца могуць зразумець, што для мяне было вялікім шокам пералазіць цераз плот))) дзякуй ДЗянісу і камусьці яшчэ, якія мяне лавілі на тым баку)))... Карацей, як раз вось на сцэне растаманы з беларускай Адыс Абебы))) Людзі кажуць, што растаманы ўжо былі пад парам)))) гатовыя былі граць аж да раніцы.
![](http://lh6.ggpht.com/_UmDXFVsXwm4/TEy3eu3DK4I/AAAAAAAAKDc/LrmhI35tqW8/s800/P1170233.JPG)
From
Polska 2010 Вось адзін з самых вясёлых... Аджыгаў на сінтэзатары.
А я вось што скажу - цьфу, а не арганізацыя была ў гэтым годзе! Стаянку і лагер перанеслі, прыбіральняў было яўна меней (я магчыма, ня ўсе іх канечне знайшла))) Панабудавалі нейкіх плотаў!!!
![](http://lh6.ggpht.com/_UmDXFVsXwm4/TEy3c7SW7wI/AAAAAAAAKDY/BziZG51vbBI/s800/P1170218.JPG)
From
Polska 2010 Гэта Вольга)
![](http://lh4.ggpht.com/_UmDXFVsXwm4/TEy3lxXUoJI/AAAAAAAAKDo/NRh4RCMu1lk/s800/P1170251.JPG)
From
Polska 2010 Наколькі памятаю, гэта павінны быць гурт Рэлікт. Мне ён спадабаўся, толькі ў канцы занадта ўжо філасофскую песню зацягнулі))) я ледзь не заснула на лавачцы. "Заточкі" вартых фотак не было. А гэта фактычна ўсе, хто выступаў з беларусаў у першы вечар.
![](http://lh3.ggpht.com/_UmDXFVsXwm4/TEy3jtHkn5I/AAAAAAAAKDk/4hIZMbobw8I/s800/P1170249.JPG)
From
Polska 2010 Цяжка сказаць, але падаецца ў гэтым годзе народу на Басовішчы было меней. Прычыны я агучвала раней. Асабліва было заўважна недахоп беларусаў.
![](http://lh6.ggpht.com/_UmDXFVsXwm4/TEy3oe7850I/AAAAAAAAKDs/WQlE07To_Ww/s800/P1170277.JPG)
From
Polska 2010 Напрыклад, у першы дзень быў усяго толькі адзін бчб сцяг о.О. Для мяне вельмі нязвыкла. Не магу тут не пахіхікаць ціхенька - наш сябра Пеця вырашыў далучыцца і ўзняць расійскі сцяг... хехе... ну карацей, сцяг забралі вельмі хутка і элегантна))
А цяпер слухайце, што нас прывяло да катастрофы))) Назаўтра хлапцы (у нашай кампаніі акрамя Вольгаў былі толькі хлапцы), якія былі пры машынах вырашылі, што сядзець у лагеры цэлы дзень вельмі сумна... а менавіта ў гэты дзень за спачатку яны казалі 200 км, а калі паехалі, аказалася за 300, было святкаванне Грунвальдскай бітвы.....
Ну што тут сказаць))) я згадзілася на падарожжа ў апошні момант, яшчэ ня ведаючы пра 300 км, спакусіла мяне купанне ў возеры)))) калі б я ведала, як зацягнецца паездка, лепей бы пешшу схадзіла)
У той бок я не фоткала)) Берагла кадры для Грунвальда)))) Але сітуацыя склалася хрусць і папалам. У першую чаргу, я думаю праз польскіх арганізатараў. Народу на поле прываліла цьма цьмушчая. Пробкі былі проста афігенныя, ніякіх рэгуляроўшчыкаў яшчэ за 10 км да поля не было ў прынцыпе. Таму атрымалася, што мы даехалі 300 км прыкладна за 3 гадзіны лёгка, а за 10 км сталі ў пробках і пачалі падсмажвацца. Бо на вуліцы было 34 градусы.
![](http://lh5.ggpht.com/_UmDXFVsXwm4/TEy3qUY7BxI/AAAAAAAAKDw/mnW7IqWGiyQ/s800/P1170292.JPG)
From
Polska 2010 Вось тут мы едзем ужо праз нейкае поле))) У надзеі, што аб'едзем пробкі. Але так як арганізатары не паклапаціліся і пра ўказальнікі, мы заблукалі канчаткова і вырашылі ня солана хлябаўшы развярнуцца))
![](http://lh4.ggpht.com/_UmDXFVsXwm4/TEy3sFg3SbI/AAAAAAAAKD0/aAjtAvkTrs0/s800/P1170295.JPG)
From
Polska 2010 А можа і на гэтым полі была сеча?))) адная надзея.
![](http://lh6.ggpht.com/_UmDXFVsXwm4/TEy33uZHj3I/AAAAAAAAKD8/jIKTJum8668/s800/P1170303.JPG)
From
Polska 2010 Мы дарэчы, за гэты час праехалі праз кучу маленькіх польскіх гарадкоў. Яны даволі падобныя, як і райцэнтры ў нас. А вось касцёлы традыцыйна былі розныя і трапляліся даволі цікавыя экзэмпляры. Праўда фоткаць даводзілася на хуткасці, таму не ўсё атрымалася
![](http://lh4.ggpht.com/_UmDXFVsXwm4/TEy36DA_8eI/AAAAAAAAKEA/2L9FIB35JZM/s800/P1170305.JPG)
From
Polska 2010 Частка кумпаніі) Гэта я яшчэ не фоткала, як яны афігеўшы ад гарачыні вылазілі ў вокны. Дзякуй Б-гу, чаго-чаго а ахвяраў не было))
![](http://lh6.ggpht.com/_UmDXFVsXwm4/TEy3_smrlxI/AAAAAAAAKEE/sdzLTF2-l1o/s800/P1170309.JPG)
From
Polska 2010 Тут мы дабраліся да нейкай бензакалонкі. Ужо даволі далёка ад поля. А там была куча байкераў, куды і адкуль мы не даведваліся. Яны стартанулі неўзабаве пасля нас.
![](http://lh6.ggpht.com/_UmDXFVsXwm4/TEy4DBn5FCI/AAAAAAAAKEI/VKOf0eOmSsg/s800/P1170310.JPG)
From
Polska 2010 Тут сфоткан ні мужык, ні назву кавярні. Звярніце ўвагу, што і там была тая ж самая пробка.... праўда, тут быў рэгуляроўшчык, які нейкім чынам дапамагаў ёй расмактацца.
![](http://lh3.ggpht.com/_UmDXFVsXwm4/TEy4G-VLRFI/AAAAAAAAKEM/RAu61L92kBs/s800/P1170312.JPG)
From
Polska 2010 Вольга і Дзяніс.
![](http://lh4.ggpht.com/_UmDXFVsXwm4/TEy4IlGBWRI/AAAAAAAAKEQ/8ezeRvUv2eg/s800/P1170314.JPG)
From
Polska 2010 Мясцовы помнік) Як бачна па машыне я была не адзіным фатографам)))
![](http://lh3.ggpht.com/_UmDXFVsXwm4/TEy4Lh00s9I/AAAAAAAAKEU/3f4zNVQ9CHs/s800/P1170318.JPG)
From
Polska 2010 Касцёл горада Замбрува. Калі мы ехалі, я яшчэ ня ведала, што ў гэты горад нам прыйдзецца яшчэ вярнуцца.
![](http://lh6.ggpht.com/_UmDXFVsXwm4/TEy4On-HHlI/AAAAAAAAKEY/d1xCKOmiTP8/s800/P1170319.JPG)
From
Polska 2010 ![](http://lh5.ggpht.com/_UmDXFVsXwm4/TEy4ZxYZrQI/AAAAAAAAKEo/uOyI-XePXeg/s800/P1170322.JPG)
From
Polska 2010 1 Кхе, кхе мая рука.
![](http://lh4.ggpht.com/_UmDXFVsXwm4/TEy4cRoShMI/AAAAAAAAKEs/wgbBn8ItusA/s800/P1170324.JPG)
From
Polska 2010 1 Водная перашкода.
![](http://lh5.ggpht.com/_UmDXFVsXwm4/TEy4eo32pbI/AAAAAAAAKEw/1JoTh-TQyo4/s800/P1170329.JPG)
From
Polska 2010 1 А вось гэтую назву я запомню надоўга. Тут матор машыны, у якой мы ехалі (зафіры? земфіры? зефіру?) спыніўся і мы застралі. Да Гарадка заставалася 85 км, да Беластоку 55 км... цямнела.
![](http://lh5.ggpht.com/_UmDXFVsXwm4/TEy4lKysBUI/AAAAAAAAKE8/vKwlJjfZ8N4/s800/P1170339.JPG)
From
Polska 2010 1 Трэба адзначыць, што мы маглі б даволі хутка з'ехаць з гэтага месца, але нехта вельмі верыў у аўтаспын))) Ноч, цёмна, міма праносяцца фуры і аўтамабілі, кусаюць камары і ніхто не спыняецца) У мяне быў маааленькі вопыт гэтай справы ў Польшчы і я адразу сказала, што нумар не пройдзе. Гэта вам не Германія, спадарства.
![](http://lh3.ggpht.com/_UmDXFVsXwm4/TEy4hQPRu0I/AAAAAAAAKE0/GN6QTzLbGKc/s800/P1170330.JPG)
From
Polska 2010 1 Гэта вось тыя самыя Капусты.
![](http://lh6.ggpht.com/_UmDXFVsXwm4/TEy4jBxZi2I/AAAAAAAAKE4/ST7kFZ4jNUE/s800/P1170337.JPG)
From
Polska 2010 1 А там фіг яго ведае што было)) Падаецца, калі перспектыўная для аўтаспына пара Пеця і Воля туды схадзілі, яны знайшлі нейкі мясцовы прытон, дзе мужыкі гралі ў покер.
![](http://lh6.ggpht.com/_UmDXFVsXwm4/TEy4nJFp8XI/AAAAAAAAKFA/B9eneAePNjE/s800/P1170341.JPG)
From
Polska 2010 1 З'ехалі ў выніку мы з-пад Капустаў выключна дзякуючы ўдачы ці няўдачы, як паглядзець. 1. Каля нас аказалася АЗС (2 км.) 2. каля нас зламаліся яшчэ дзве машыны))) Калі мы паспрабавалі прыстаць з просьбай аб дапамозе да аднаго з кіроўцаў гэтых машынаў ён сказаў: - И не надо ничего говорить, мотору моей машины только что пришел п****. Тым ня менш яны з нейкай мэтай (з другой зламанай машынай) скаталіся ў Капусты і падабралі парачку з нашай кампаніі і адвезлі на АЗС.
План калі каротка быў такі: Дзяніс, у якога былі ключы ад другой машыны накіроўваўся за ёй у Гарадок, і павінны быў за намі заехаць. Астатнія па магчымасці ехалі за ім) На практыцы ж атрымалася, што з'ехаў толькі Дзяніс, Вольга і Пеця (ці Піт, каму як падабаецца) угаварылі за бутэльку піва падхапіць нас на буксіры да АЗС. А далей мы сталі) Мы на той запраўцы пераначавалі, памыліся ў душы (праўда гарачай вады не было), паснедалі, набывалі там ваду і газеты... начавалі ўжо ў пяцёх. Рана раніцай удалося з'ехаць яшчэ аднаму чалавеку Зміцеру... праўда, ён дабраўся да Гарадка значна пазней, бо ад Беластока ехаў на аўтобусе.
![](http://lh4.ggpht.com/_UmDXFVsXwm4/TEy4p6EcOiI/AAAAAAAAKFE/vf-MyUbFTQ8/s800/P1170343.JPG)
From
Polska 2010 1 Гэтую таблічку мы намалявалі яшчэ стоячы каля Капустаў))))) Я аўтарытэтна заявіла, што аўтаспын і так кепскі, дык трэба хаця б паходзіць на аўтаспыншчыкаў. ))) Малявалі мы яго так - Дзіма (кіроўца зламаўшайся машыны, як раз на фота) адарваў ад нейкай каробкі кавалак картону і вуглём (!) пад маю дыктоўку напісаў Беласток))))
![](http://lh5.ggpht.com/_UmDXFVsXwm4/TEy4tAwUE7I/AAAAAAAAKFI/hBMXrOW4YC4/s800/P1170346.JPG)
From
Polska 2010 1 Таблічка вось прыдалася толькі для фотак)))
Дарэчы, мясцовыя жыхары прынялі нас вельмі дабразычліва))))) Частка вельмі хацела прыюціць усіх асобаў жаночага полу))) ледзь адбіліся. частка хацела адвесці нас на буксіры за піва (гэта былі падлеткі), але баялася. Каго яны баяліся мы таксама даведаліся. Калі яны рабілі выгляд, што ад'едуць, а потым дацягнуць нас да бліжэйшага гатэлю, то да іх прыбегла жанчына, якая моцна пагрукала ў вакна і сказала: "Не! не! не!". Падлеткі не вярнуліся да раніцы і нават шэпелявы мужык, які абяццаў сталае жыццё Вользе, быў нейкі ў гуморы))) Пэўна і яму жанчынка па галаве настучала.
![](http://lh5.ggpht.com/_UmDXFVsXwm4/TEy4x7nt8AI/AAAAAAAAKFM/QPKPpcyr9GA/s800/P1170353.JPG)
From
Polska 2010 1 Як жа мы з'ехалі з гэтай АЗС? ну зраніцы Дзіме ўдалося злавіць паліцыю і даведацца тэлефон тэхнічнай дапамогі.
![](http://lh3.ggpht.com/_UmDXFVsXwm4/TEy42H4aMWI/AAAAAAAAKFQ/vaDVrO9O6P4/s800/P1170355.JPG)
From
Polska 2010 1 У гэтым падарожжы было дафіга "калі". Так, амаль ва ўсіх пасядалі батарэйкі ў тэлефонах, роўмінг быў да канца гэтага дня з тых, хто застаўся на АЗС толькі ў мяне, па польску больш меньш хі-хі-хі))) (я амаль не размаўляю, хаця і даволі добра разумею па-польску) размаўляла толькі я... Парада пра тэлефанаванне ў паліцыю ў нас была яшчэ з ночы, але аказалася, што чалавек памылкова назваў замест 997 - 987 (ці наадварот), а тыя, хто званіў не паглядзеў пад тэлефонам-аўтаматам, дзе гэты тэлефон, натуральна быў.
![](http://lh6.ggpht.com/_UmDXFVsXwm4/TEy45DM953I/AAAAAAAAKFU/-_zUl1KhqNM/s800/P1170360.JPG)
From
Polska 2010 1 ![](http://lh4.ggpht.com/_UmDXFVsXwm4/TEy48illgDI/AAAAAAAAKFY/cKRn00hPDzk/s800/P1170364.JPG)
From
Polska 2010 1 А гэта я))) Шорты можа на мне глядзяцца не вельмі... але, улічваючы, што мы ехалі толькі да вечара і планавалі трапіць на Ляпісаў (ыыыыыыыыыы) пераапрануцца было няма ў што)))
![](http://lh5.ggpht.com/_UmDXFVsXwm4/TEy5G7jlTXI/AAAAAAAAKF0/kvX8rSbMtD8/s800/P1170368.JPG)
From
Polska 2010 2 Такім чынам, мы развярнуліся ў адваротны бок і ад'ехалі ад Беластока да Замбрува (а на фота помнік папе ў гэтым горадзе). Там было ўжо зразумела, што прыйдзецца пакідаць Дзіму і вяртацца ў Беларусь без яго. Бо нядзеля, у Польшчы, як сказаў мясцовы жыхар, які працуе на эвакуатары: Нядзеля - півко, косцёл, сям'я))
Ужо калі прыехаў эвакуатар, былі даўгія спрэчкі, пра тое ці варта так рабіць. Але я была за тое, каб дабрацца да хаця б якога буйнога горада. І як паказаў час - паломка ў машыне была даволі сур'ёзная, так што калі б яна была на буксіры, не факт, што мы б нармальна даехалі да Беларусі.
![](http://lh3.ggpht.com/_UmDXFVsXwm4/TEy5K4j_DUI/AAAAAAAAKF8/pZSnXly972M/s800/P1170371.JPG)
From
Polska 2010 2 Гэта мы пакідаем Дзіму ў Замбруве, а самі накіроўваемся на аўтобусе да Беластока. Гэта было ўжо ў 12 гадзінаў у нядзелю. (з'ехалі з Гарадка мы ў 12 гадзінаў суботы).
![](http://lh4.ggpht.com/_UmDXFVsXwm4/TEy5OJwrLnI/AAAAAAAAKGE/Yxo0qlytEyM/s800/P1170374.JPG)
From
Polska 2010 2 Гэты млынок мне спадабаўся. А так - тут нас падабралі Дзяніс і Зміцер і мы загрузіўшыся ў машыну рушылі на ўсход.
![](http://lh5.ggpht.com/_UmDXFVsXwm4/TEy5RNfot-I/AAAAAAAAKGI/r5m5kVvhtoA/s800/P1170377.JPG)
From
Polska 2010 2 Дзяніс. Апошнія кіламетры мы з Воляй амаль танцы з бубнам не выконвалі, каб ён не заснуў))) Гледзячы па фотцы, яму спадабался)))
![](http://lh5.ggpht.com/_UmDXFVsXwm4/TEy5TMwIUWI/AAAAAAAAKGM/rVFYreSWxHQ/s800/P1170389.JPG)
From
Polska 2010 2 Воля размінае ногі, забраўшыся пад столь))) Дарэчы, ужо на тэрыторыі Беларусі мы-такі нармальна пакупаліся ў нейкім вялікім водасховішчы, дзе вада была як парное малако))))
![](http://lh6.ggpht.com/_UmDXFVsXwm4/TEy5Xk5DWuI/AAAAAAAAKGQ/c8HwvMJVAtQ/s800/P1170394.JPG)
From
Polska 2010 2 Ну і вось зноў я. На развітанне. Спадзяюся, што на наступныя басы паеду без такіх прыгодаў... думаю, днём я буду спакойна спаць у гарадку... ну ці максімум дайду да возера. і ніякіх Грунвальдаў! )))))
Дарэчы, можа, атрымаецца нам кампаніяй сустрэцца ў мінскай кавярні Грунвальд. Думаю, будзе дастойным завяршэннем нашага падарожжа)))) на полі не пабылі, дык хаця б у кавярні...)))
П.С. планую яшчэ выкласці фоткі з Піцера) але ўжо не зараз)