З падачы
barilotti паглядзела перадачу Белсату пра абранне адзінага кандыдату. Нават і ня ведаю, што сказаць. Падаецца перадача была зроблена па замове донараў, таму ўвесь час усе акрамя Міхалевіча вярталіся да слогану "Мы яго яшчэ абярэм".
З плюсаў: Колас аказаўся даволі някепскім вядучым, хаця... з некаторымі акалічнасцямі, беластоцкая студыя вельмі прыстойная па беларускіх мерках (хі-хі прачытала ў канцы, што мэблю прадаставіла нейкая фірма, а і яшчэ камера не заўсёды адэкватна твары паказвала - перыядычна хібы былі ў разсцягванні іх па-бакох, перыядычна з-за працы аператара - не паспявала за вядучым).
З мінусаў: дыялог адсутнічаў увогуле... такое адчуванне, што кожны з прысутных быў зачынены ў асобным пакойчыку і ня чуў астатніх. Адзіны з кім спрачаліся большасць з кандыдатаў у кандыдаты быў усё той жа Міхалевіч. ))) Потым - ня ведаю, навошта было запрашаць Казуліна, але без Мілінкевіча - сустрэча не мела асаблівых падставаў.... І сапраўды, зусім не зразумела, чаму нікому не далі магчымасці і варыянту сказаць нешта пра свае праграмы (канечне, зразумела, гл. вышэй пра донараў). Абранне адзінага кандыдату магло б быць толькі часткай гэтай перадачы.
Статкевіч Мне асабіста нічым не запомніўся. З большасці важка маўчаў)
Лябедзька. Не зусім зразумела, што ён рабіў на гэтай перадачы? ))) Ці яны вырашылі, што пасля інтэв'ю Народнай Волі Раманчук будзе маўчаць да самых выбараў? А ў канцы, калі Лябедзька ўзяў і стаў паказваць фотаздымак Раманчука, гэта ўвогуле выглядала як кадр з перадачы "Знайдзі мяне".)))
Камуніст Калякін казаў нешта разумнае)) Але я добра памятаю, што ён разлічвае на 25% дэмакратычнага электарату (з чаго бы дэмакратычнаму электарату галасаваць за камуніста?) і перыядычна збіваўся на беларускую мову (мог бы ўжо сказаць нешта па-беларуску, мо, дэмакратычны электарат стаў бы да яго па-іншаму ставіцца)
Найбольш эээ непрыемнае ўражанне для мяне пакінуў Рымашэўскі. Па-першае, выглядаў ён як прынц са Шрэку, не хапала толькі характэрнага адкідвання назад валасоў))) Ён што прачытаў пра сэксуальнасць кандыдатаў і вырашыў выязжаць на гэтым? (хі-хі я пэўна і злуюся таму, што ня мой тып))) Па-другое, я канечне разумею, што Плошча была некалькі гадоў таму і ніхто ўжо не памятае, што там па максімуме было 20 тысячаў, але навошта хлусіць у эфіры і казаць пра 50 тысячаў? Па-трэцяе, гледзячы па ўсім, у выбарчай кампаніі спадзяецца толькі на Б-га)) Ну дык Б-г яму суддзя.
Барчшэўскі... Ну эээ больш за ўсё я запомніла фразу: Я быў бы вельмі шчаслівы, калі б мяне высунула як кандыдата Рада інтэлігенцыі, праўда я не хачу... (гэта не цытата). Выглядаў як пакрыўджаны чалавек, які увесь час хоча быць кандыдатам, але яму не даюць.
Кастусёў... аналагічна Статкевічу.
Міхалевіч. Хм. Усю перадачу сумаваў))) Суб'ектыўна падаўся мне найбольш цікавым з вышэйазначанымі персонамі. Пра 20% нічога ня ведаю))) але пра збор подпісаў - лагічна. добра калі з прысутных хаця б 1-3 кандыдаты пераадоляць гэтую перашкоду.
Для завершання ўражання мне асабіста не хапала Мілінкевіча. Ягоныя прычыны не з'яўляцца я канечне разумею, ды і аўдыторыя праграмы мізерная. Але ў любым выпадку - мог бы і пабыць.
Калі што, нікога пакрыўдзіць не хацела, але як магчымы выбаршчык маю ўсе правы на асабістае меркаванне)