Свята круглыя суткі))) З надыходзячым)))

Dec 31, 2009 22:30

Сёння ўключыла Мір і ледзь не ўпала, калі на экране з'явіўся Назарбаеў, каб павіншаваць з Новым годам, потым Кыргыстан і Таджыкістан))) Вельмі цікава было слухаць - адным радасць за Мытны саюз, а іншым абяццанне закончыць электрыфікацыю краіны...

А зараз вось Саакашвілі кажа (цікава яны ж СНД выйшлі?) пра ворагаў краіны і пра тое, што "у адной руцэ трэ трымаць цяпку, у другой кампутар" )). Дарэчы, на фоне савецкіх лідэраў ён выглядае вельмі па еўрапейску...

А хал цэлс - гэта па-грузінску з новым годам?

Карацей для мяне аказалася даволі прыкольная знаходка. Паслухаць чужыя мовы (хаця некаторыя па-руску прамаўлялі Казахстан ды Кыргыстан пакуль што) і паслухаць хі чужыя гімны.

З.Ы. пакуль пісала Аліеў пачаў выступаць))

Грузія, Казахстан, Арменія, палітыка, Азербайджан, хі-хі, святы, Кыргыстан, новы год, СНД, ТВ

Previous post Next post
Up