Гадавы пост.

Dec 26, 2009 04:14

Пад гэты Новы год ніякага святочнага настрою) Гэта я параўноўваю з мінулым. Але паглядзела зараз падборку фотаздымкаў за мінулы год і падумала - а сапраўды столькі ўсяго за гэты год адбылося. І кепскага, і добрага))

Мне ў цэлым год эканамічна і прафесійна даўся няпроста, дзякуючы крызісу. Але на завяршэнні стала лепей. Спадзяюся на працяг. Але калі разглядаць сям'ю цалкам, то ўсё цьфу цьфу цьфу было добра. Расцем, жывем, мяняемся.

На будучы год хачу нарэшце адвярнуць ад навінных рэдактураў і больш павярнуць назад да журналістыцы. Паглядзім, як атрымаецца)) Астатнія жаданні пакуль прытрымаю, буду паведамляць па меры спаўнення))))

Усіх з надыходзячымі і прайшоўшымі.

жыццё, святы, асабістае, думкі, новы год

Previous post Next post
Up