Мяне не пусьцілі

Mar 25, 2009 18:15

Мае родныя могуць спакойна ўздыхнуць - мяне не пусьцілі на акцыю. Начальства вырашыла, што гэтым разам мне трэба пабыць у рэдакцыі. Ад граху падалей, як кажуць. Я ўзгадваю падзеі гадовай даўніны і нават не ведаю - радавацца такому клопату, ці сумаваць.
Год прайшоў, а і цяпер не магу зразумець - той мент, што мяне затрымаў, можа ён быў сьляпы і таму не заўважыў журналісцкае пасьведчаньне на куртцы, ці ён не ўмеў чытаць, і таму, дапусьціўшы, што на бэйджы напісана што-небудзь «антыдзяржаўнае» (ціпа «За свабоду», ці «Жыве Беларусь») і на ўсялякі выпадак вырашыў мяне завалачы ў ПАЗік?

У любым разе жадаю ўсім - і калегам журналістам, і ўсім хто выйшаў сёньня сьвяткаваць 25-е, не патраіць пад раздачу. Са Сьвятам усіх!
Previous post Next post
Up