Няскончаная гісторыя

May 07, 2015 12:10



На гэтым здымку паказанае месца, дзе пахаваны Дзмітрый Семянцоў, камандзір партызанскага атрада, што дзейнічаў у Карэліцкім раёне да канца 1942 года. У энцыклапедыях і на вясковым помніку напісана, што ён загінуў ад рук немцаў. Але гэта не так. Яго, ураджэнца Пермскага краю, застрэліў у патыліцу іншы партызанскі камандзір, казак з Краснадарскага краю Дзмітрый Дзенісенка. На месцы пахавання няма помніка. Пра тое, каб ён урэшце з’явіўся і гэтая трагічная гісторыя была закончаная, дзясяты год клапоціцца былы старшыня Рады БНФ Карэліччыны Аляксандр Самец.
Цалкам гісторыя тут: http://gazetaby.com/cont/art.php?sn_nid=94655

вайна, гісторыя Беларусі, партызаны, фотарэпартаж, Карэлічы

Previous post Next post
Up