Фэст "Навагрудскі замак-2013"

Sep 21, 2013 23:44

Originally posted by artem_ablozhei at Фэст "Навагрудскі замак-2013"
Вы былі ў Навагрудку на фэстах у 2000, 2002, 2004, 2006 і 2010 гадах? Так як я з Навагрудка, то быў на ўсіх акрамя таго, што быў у 2010 годзе, служыў у арміі. Дык вось раней навагрудскія міжнародныя фэсты сярэднявечай культуры былі ого-го! На першых фэстах гасцей было столькі колькі жыхароў горада. Людзі спецыяльна прыяджалі на выхадныя з Польшчы, Літвы, Латвіі, Расіі і Украіны, каб пабачыць тое, што рабілася ў першай сталіцы ВКЛ. Я памятаю, б-ч-б сцягі, якія луналі ў час калі быў імправізаваны штурм замка крыжакамі і воклічы "Жыве Беларусь!", памятаю як навагрудскія прадавачкі ў крамах са здзіўленнем глядзелі на беларускамоўных пакупнікоў, і іхнія намаганні адказаць ім па-беларуску, але атрымлівалася толькі трасянка.
Раней на навагрудскіх вуліцах хадзілі натоўпы рыцараў і іх дам, паўсюль гучала сярэдневяковая музыка, вялізарныя натоўпы гасцей горада..
Карацей у гэтым годзе быў поўны капец, ці можна напісаць яшчэ так: у гэтым годзе фэст "Навагрудскі замак" ператварыўся ў "УГ".. Па мне, дык прычыны правала фэста наступныя: адсутнасць належнай рэкламы, перанос даты (першапачаткова фэст павінен быў быць у жніўні), малая колькасць рыцырскіх клубаў якія прыехалі на фэст і з-за гэтага адсутнасць кульмінацыйнага моманту - штурма замка, магчыма паўплывала яшчэ тое, што на замчышчы праходзяць рамонтныя працы.

Субота. Абед. Плошча.






Недзе праз гадзіну.



Нядзеля. Каля 15:00.



Людзей было вельмі мала.



Усё было па-расійску - і надпісы і словы са сцэны. Праўды дзяўчына з некага гурта размаўляла са сцэны па-беларуску. І як мне казалі, мэр Навагрудка са сцэны гаварыў на мове на адкрыцці фэста.



Фест 2013 быў так бы мовіць, пад эмблемай "Белый замок". Вось раней ніякіх белых замкаў не было.



Было каля трох мастакоў якія малявалі за грошы ўсіх жадаючых. Ды і ўвогуле людзей каля палатак з розным барахлом было больш чым каля сцэны.



Вулічны музыка-гандляр.



Бойкі рыцараў.. Ооо, бачылі б вы бойкі прошлых год!



Пераможца.



А, ну яшчэ стралкі былі.



Ну куды ж без іх. Дарэчы ўся плошча была агароджана, уваход толькі пасля праверкі амапаўцам.



Людзей адагналі на некалькі метраў ад сцэны. Раней такога не было.



Але, не гледзячы на ўсё гэта былі добрыя моманты. Напрыклад выступ гурта Ірдарат.



Таксама спадабаліся танцы тэатра "Ал’ентрада" з Кіева. Дзяўчаты малайцы!












Яшчэ парадавалі вось такія цацачныя птушкі - і галавой круцяць і песні спяваюць.)



Коцікі файныя!



Міндоўг за 500 тысяч.



Карацей, калі вы ў гэтым годзе не патрапілі ў Навагрудак на фэст, не хвалюйцеся, вы нічога не згубілі, калі не лічыць добрага сонечнага надвор'я.
Previous post Next post
Up