Пра памылкі

Nov 01, 2012 21:35

Трапіў у фэйсбуках на чарговую дыскусію пра Пазняка і Ганчара. Уразіла адно выказванне. Пра тое, што, маўляў, калі б Ганчар быў бы жывы, яму давялося б выбачацца перад Пазняком за прывод да ўлады Лукашэнкі.
Мае сваякі, адукаваныя людзі, даўно ўжо галасуюць за кандыдата Супрацьусіх, але дагэтуль не могуць прабачыць Пазняку за яго, як яны кажуць, экстрэмізм. Які, на іх думку, і «прывёў» Лукашэнку да ўлады.
Адпаведна Пазняку ў заслугу яны ставяць і даведзены рукамі лукашыстаў да вартага жалю стан мовы і стварэнне пагрозы незалежнасці. А найбольш іх раздражняе тое, што Пазняк не прызнае за сабой уласных памылак, якія і давялі нас да такой сітуацыі.
Я не ва ўсім падзяляю гэтую пазіцыю. Мяркую, што адказнасць ляжыць на ЎСІХ удзельніках тых падзеяў. Ганчар і К дапусцілі памылку, але наўрадці прасоўвалі Лукашэнку для таго, каб цяпер было так, як ёсць. А самае галоўнае - людзі заплацілі за гэта жыццём. І трэба пакінуць у спакоі іх і іх родных.

гісторыя Беларусі

Previous post Next post
Up