«2011 год стаў адным з самых цяжкіх для беларускіх журналістаў - арышты, суды, запалохванні спадарожнічалі тым з нас, хто імкнуўся несці грамадзянам краіны вольнае слова, - кажа старшыня журы конкурсу Юрась Карманаў. - Тым больш каштоўнай для нас ёсць праца калег, якія ў экстрэмальных умовах здолелі прадэманстраваць высокія стандарты прафесіі...»
Конкурс ладзіцца з мэтай удасканалення прафесійнага майстэрства супрацоўнікаў незалежных друкаваных СМІ і інтэрнэт-выданняў, заахвочвання таленавітых журналістаў, стымулявання іх дзейнасці ў адстойванні агульначалавечых каштоўнасцяў, у тым ліку прынцыпаў прафесійнай журналістыкі і свабоды слова.
ПАДРАБЯЗНАСЦІ І ЎМОВЫ