Прыём заявак пачынаецца 18 студзеня. Конкурсныя працы прымаюцца да 19 лютага.
18 студзеня пачынаецца прыём заявак на конкурс прафесійных фотакарэспандэнтаў
«Прэс-фота Беларусі». Удзельнікамі спаборніцтва могуць стаць айчынныя фатографы, якія супрацоўнічаюць са СМІ.
Пераможцы конкурсу будуць вызначаны ў наступных намінацыях: «Навіны», «Людзі ў навінах», «Спорт», «Паўсядзённае жыццё», «Партрэт», «Мастацтва і забавы», «Прырода», «Народныя традыцыі». Ацэньвацца будуць як адзіночныя здымкі, так і серыі фатаграфій.
Конкурс праводзіцца ў трэці раз. Яго арганізатарамі выступаюць прафесійныя фотарэпарцёры. У журы ўвайшлі вядомыя айчынныя і замежныя фатографы і фотарэдактары.
За час існавання конкурсу здымкі пераможцаў дэманстраваліся ў Мінску, Гродне, Брэсце, а таксама за мяжой - у Маскве, Кіеве, Львове, Кракаве, Тбілісі і іншых гарадах. Па выніках конкурсу выдаецца альбом здымкаў пераможцаў «Прэс-фота Беларусі».
Конкурсныя фатаграфіі прымаюцца да 19-га лютага. Больш інфармацыі, а таксама ўмовы ўдзелу можна знайсці
ТУТ.
Глядзі таксама:
«Прэс-фота Беларусі» абвясціла трэці конкурс