Aug 29, 2011 11:27
Белаазёрск, прыватны гандлёвы цэнтр. Пакупніца падслухала размову гандляроў пра тое, што ў валютчыкаў ужо па 8000, са здзіўленнем спытала: «А навошта вы ў іх так дорага купляеце? У банку ж па 5000 прадаюць?!»
***
Белаазёрск, усё той жа прыватны гандлёвы цэнтр. Жанчына пабачыла незалежную прэсу і заўважыла: «У нас ешчо всё харашо, неправада, што тут всякае пішут. Вот в Рассіі, там да. Там бедные ўчыцеля капейкі палучают». Цётачцы хутка патлумачылі, што «бедные ўчыцеля в Рассіі» нават па нашым «белым» курсе атрымліваюць больш за 500 баксаў, і тая з круглымі вачыма збегла.
***
Заслаўе, універсам «Рагнеда». У чарзе стаіць мужык, які нешта ўпэўненым тонам тлумачыць у патыліцу жанчыне. Апрануты ён сціпла, знешне выглядае злёгку запушчана. «Я знаю, аткуда все беды. Эта всё паралельные міры. Я эта точна знаю. Я вхадзіл с німі в кантакт…»
Белаазёрск,
Заслаўе,
ЗаБеларусь!