Акцыя салідарнасці каля КДБ

Jan 19, 2011 18:20

ОНЛАЙН:
18:15
Падышоў да будынка КДБ яшчэ адзін чалавек, які запаліў свечку, адразу пасля гэтага, да яго падышлі два супрацоўнікі КДБ.
Адзін вырваў свечку, а калі малады чалавек паспрабаваў вярнуць свечку, то супрацоўнік КДБ сказаў, што ў хлопца ёсць адна хвіліна, каб сысці адсюль, бо інакш ягоныя акуляры разляцяцца на дробныя кавалкі.
18:00
Пакуль перад будынкам КДБ сабралася каля двух дзясяткаў журналістаў і пакуль адна ўдзельніца акцыі - Дар’я Корсак, жонка арыштаванага Аляксандра Атрошчанкава. Яна трымае ў руках партрэт мужа. Супрацоўнікі спецслужбаў затрымліваюць меркаваных удзельнікаў акцыі на падыходах (каля гатэля «Мінск» і Макдональдса).
Вельмі шмат людзей у цывільным, шмат людзей у ваеннай форме без надпісаў на спінах і бэджаў.
Затраманы журналіст Радыё Свабода Алег Груздзіловіч, яго павялі ў будынак КДБ.
Дар’я Корсак кажа, што не баіцца быць затрыманай, бо максімум, што ёй пагражае, гэта 15 сутак адміністрацыйнага арышту.
«Гэта нішто, ў параўнанні з 15 гадамі, што пагражаюць майму мужу».
Супрацоўнікі КДБ паводзяць вельмі нервова, пагражаюць журналістам, што калі яны не будуць трымаць навідавоку акрэдытацыю, то ім пагражае затрыманне.
Нагадаем, месяц таму, 19-20 снежня былі арыштаваныя чатыры кандыдаты ў прэзідэнты (Някляеў, Саннікаў, Міхалевіч, Статкевіч), шэраг іх прадстаўнікоў і журналістаў.

Плошча, Выбары-2011, онлайн, КаГБэ

Previous post Next post
Up