Сенсацыя! Змагары былі вядомыя яшчэ ў Сярэднявеччы

Jun 24, 2010 19:45



Вынікі даследаванняў брытанскіх вучоных шакуюць: змагары існавалі яшчэ ў Сярэднявеччы. Даследчыкі прыйшлі да такіх высноў, калі прааналізавалі публікацыі ў беларускай прэсы, датычныя фэстаў сярэднявечнай культуры ў Наваградку. Як вядома, на падобных мерапрыемствах прынята інсцэніраваць звычаі і завядзёнкі часоў Сярэднявечча. Па горадзе сноўдаюцца натоўпы апранутых у рызманы маладых і ня вельмі людзей, бразгаюць зброяй рыцары, шабуршаць доўгімі і прыгожымі сукнямі дамы. Людзі танчаць пад сярэднявечную музыку. І вось акурат у натоўпе танцораў брытанцы ўгледзелі змагароў (аўтару тэкстаў і пастоў дадзенага блогу ўдалося зрабіць колькі геніяльных здымкаў прадстаўнікоў дадзенага біялагічнага віду). Прааналізаваўшы публікацыі і здымкі, заслухаўшы сведчанні відавочцаў падзеяў у Наваградку, вучоныя прыйшлі да высновы, што змагары жылі і змагаліся яшчэ ў тыя даўнія і суворыя часы.
Ну а цяпер сур’ёзна. Маладыя і ня вельмі людзі на здымку трапілі ў кадр у ліпені 2006 году. Яны былі бухія і агрэсіўныя. Танчылі яны досыць брутальна, рэгулярна сутыкаючыся з незмагарамі. У адказ на заўвагі хамілі. Падыйшоў іх сфоткаць і пачуў: «Ты чё снімаеш? Ты з БТ? Ідзі атсюда!» А потым яны перадумалі: «Снімай нас. бэтэшнік уеў, снімай крупным планам!»

Цікава, ці пабачу змагароў на сёлетнім фэсце?

фэсты, сьвята, Наваградак

Previous post Next post
Up