Apr 18, 2010 22:17
Я таксама паглядзеў сёння «Катынь», але сказаць хочацца пра ўражанні не ад прагляду, а пра ўражанні ад уражанняў іншых гледачоў. Маю на ўвазе каменты на сайтах і блогах. Найбольш здзівілі словы пра тое, што «фільм адмыслова пераклалі на беларускую мову, каб беларусы спалохаліся і не глядзелі». Як, зрэшты, і такія версіі пра «моўную дыверсію» - маўляў, большасць беларусаў проста не зразумее фільм Вайды па-беларуску (!!), бо дрэнна, або ўвогуле не ведае мовы (!!!) Як кажуць, у мяне на гэта проста няма слоў.
Шмат незадаволеных і з той прычыны, што фільм паставілі не ў прайм-тайм.
Як па мне, то ўжо сам факт паказу «Катыні» па БТ - падзея. Бо маглі ж і не паказаць увогуле! «Засарнцы на льду» круцілі б, атрымай такую каманду, і сядзелі б мы аблізваючыся. Маглі б і па-расейску паказаць. І тут я ўпэўнены, што тыя самыя людзі, якія простых беларусаў за дурняў неадукаваных трымаюць, першымі галасілі б пра злачынны рэжым, які не пераклаў такое кіно на родную мову (і абавязкова адмыслова).
Прайм-тайм. Хто хацеў яго пабачыць, той уключыў бы тэлевізар і а 2-й ночы ў аўторак. А хто выбраў піва і футбол у 15.40 18 красавіка, той і ў самы праймтаймавы прайм-тайм не стаў бы яго глядзець.
кіно,
беларусы