###

Mar 07, 2010 19:14



Белаазёрск у дзень...



... і ноччу

Белаазёрск vs Заслаўе

1.Абсалютна нечакана для сябе зрабіў адкрыццё: 3G life у Белаазёрску мала таго што дзейнічае, але да ўсяго яшчэ і нашмат лепш, чым у прысталічным Заслаўі.
2.У Белаазёрску ўжо прадаецца «Лідскае Белае». У Заслаўі яго яшчэ не бачыў. Супастаўленне цаны (2150) і якасці вельмі прыстойнае. Смярдзючая Крыніца ідзе лесам

І не ў тэму. Зазырыў «Мілыя косткі» Пітэра Джэксана. Таго самага, што «Уладар пярсцёнкаў» зняў. Страшна жыць, калі задумацца, што недзе побач дыхае з табой адным паветрам істота, для якой забіць чыёсьці дзіця - жыццёвая неабходнасць.

кіно, Белаазёрск, задумаўся

Previous post Next post
Up