May 09, 2012 18:07
Вярнулся дахаты пасьля "шпацыраў па Эўропах" і заўважыў, што ў лядоўне перагарэла лямпачка .
Паставіў туды лямпачку, якую калісьці набываў яшчэ да папярэдней лядоўні (і якая туды не падыйшла). Цяпер - падыйшла (лядоўня фірмы LIEBHERR).
Калі ставіў, пацікавіўся краінай вытворчасьці лямпачкі. І ведаеце, што за краіна? Уявіце сабе - ГДР!
Здаецца, набываў яе адноснанядаўна, хаця было гэта ці яшчэ пры існаваньні гэтай "дзяржавы", ці праз год-другі пасьля яе скананьня.