(no subject)

Mar 25, 2022 21:22

Дзень няволі, нядолі, гора
Чорныя, стаім моўчкі, вочы долу, нагамі ў зямлю ўпёрліся
А побач ідуць нашы - тыя, каму больш страшна, ці больш разумныя, ці ..
І нясуць, нясуць пашпарты
Штампаваць
- Мы не едзем. Пакуль яшчэ не.
Матулі, хворыя бабулі - як кінуць?
Дзеткі, маленькія  - аддаць на закланне ці саслаць у выгнанне?
- Яшчэ тут мы
І нам баліць, крываточыць штодня, ў грудзях стучыць.
Іх там забіваюць, а нам тут баліць
З’ехаць - здрадзіць?
Тым, хто сядзіць, старым, хто ня можа, сабе..
Застацца
Ці атрымаецца застацца сабой, не зламацца, не падпарадкавацца?..
Трымаем шыхты!
Ногі ў зямлю і стаім, упарта,  моўчкі, на сваёй зямлі, згвалтаванай, абылганай, амаль страчанай
Волі, волі, волі
Previous post Next post
Up