Dec 09, 2009 20:31
Я вот всегда подозревал, что именно из-за них беларусь так плохо живет!!!!
Вот текст открытого письма........
Шаноўнае Спадарства,
думаецца, што грамадзкая дзейнасьць, таксама як палітыка, эканоміка, ці кожная іншая сфэра чалавечага жыцьця, ня могуць знаходзіцца паза маральлю. Усе яны грунтуюцца на сумленным падыходзе да сваіх абавязкаў і маральных міжасабовых стасунках. Вось жа ў апошняй названай сфэры мы назіраем вельмі хуткую дэградацыю маральных каштоўнасьцяў, пра якія часта прызвычаіліся ўзгадваць.
Напісаць гэты ліст нас прымусіў факт супрацы паміж арганізацыямі-адрасатамі гэтага лісту і грамадзкай ініцыятывай Беларускі праваабарончы праект “ГейБеларусь”. Не сакрэт, што дадзеная ініцыятыва імкнецца актыўна прасоўваць антыграмадзкую мадэль міжасабовых зносінаў, якая разбурае ня толькі грамадзянскую супольнасьць, але і грамадзтва ўвогуле.
Кожны чалавек мае права на прыватнае жыцьцё, але ў грамадзкай сфэры гэтая свабода прыватнага жыцьця абмяжоўваецца свабодай іншых людзей. У дадзеным выпадку свабода традыцыйных сем’яў мае нязьмерна вышэйшы прыярытэт і права на абарону свайго маральнага фундамэнту.
Вядома, што для названых намі адрасатаў важнымі зьяўляюцца каштоўнасьці незалежнасьці краіны і дэмакратыі. Трэба было б нагадаць, што незалежнасьць краіны будуецца на незалежнасьці зарганізаваных групаў грамадзтва і, што немалаважна, спадчынна перадаваемых імі культурных традыцыях. Атамізаваныя індывідуумы, незалежна ад іх часовых сувязяў, ня ў стане быць адказнымі грамадзянамі. У нашай гісторыі мы, нажаль, аж надта часта мелі аказію назіраць падобную няздольнасьць.
Адносна паняцьця дэмакратыі дазволім сабе нагадаць, што яна існуе ня дзеля хаатычнай уседазволенасьці, але павінна служыць агульнаму Дабру мясцовых супольнасьцяў. Несумніўна, што заўжды, і асабліва ў наш час, такім элемэнтам агульнага Дабра зьяўляецца сям’я, як стабільная сувязь мужчыны і жанчыны, асьвечаная Ўсявышнім.
Дзейнасьць ГІ Беларускі праваабарончы праект “ГейБеларусь” наносіць непасрэдную шкоду нашым сем’ям і псыхалягічнай устойлівасьці нашых дзяцей. Уважаем таксама, што дзейнасьць гэтай ініцыятывы зьяўляецца сацыяльна небясьпечнай, бо разбурае фундамэнты існаваньня нашага народу.
У сьвятле вышэйсказанага лічым мэтазгодным прадпрыняць інфармацыйную кампанію, скіраваную на абарону традыцыйных культурных каштоўнасьцяў нашага народу ад дэструктыўных дзеяньняў сейбітаў разбэшчанасьці.
Заклікаем адрасатаў нашага ліста спыніць усялякую супрацу з ГІ Беларускі праваабарончы праект “ГейБеларусь”. У выпадку Асамблеі дэмакратычных НДА такім крокам павінна было б стаць выключэньне ГІ Беларускі праваабарончы праект “ГейБеларусь” са свайго складу.
Зьвяртаемся таксама з заклікам да асобаў - прадстаўнікоў кіруючых органаў названых адрасатаў. Просім не разглядаць наш зварот, як скіраваны супраць вас асабіста. У першую чаргу нас узрушыла вашае “нэўтральнае” стаўленьне да названай грамадзкай ініцыятывы. Уважаем такое стаўленьне за тымчасовы недагляд, але хацелі б таксама нагадаць, што паблажлівае стаўленьне да падобнай дэструктыўнай дзейнасьці можа пацягнуць канкрэтныя наступствы. Прыміце, калі ласка, адпаведныя меры, пакуль наш родны Менск, не паўтарыў лёс Садому і Гаморы.
Застаючыся ў малітве за ўсіх вас,
Аляксандар Стральцоў-Карвацкі