Feb 03, 2013 18:34
Адпраўляючыся на паўгадавое пражыванне ў Будапэшт, як заўжды вырашыў назапасіцца значнай колькасцю беларускай літаратуры. У такіх выпадках я звычайна іду ў бібліятэку і выбіраю ўпадабаную мне кніжку, але тэрмін ў 6 месяцаў не задаволіў бы ні воднага бібліятэкара. Таму пайшоў я ў прыватную краму. На маю просьбу набыць кніжку Быкава, мне адказалі, што "зверху" аддалі каманду творы Быкава больш не прадаваць. Зрэшты, кнігі Быкава зараз нават і не друкуюць. Чуў, што і з школьнай праграммы іх таксама па ціху прыбралі. Пайшоў у другую краму - тое ж самае. Кнігі іншых пісьменнікаў па большай частцы прадаюцца толькі на расейскай мове. За беларускімі аналагами параілі звярнуцца да букіністаў. Відавочна, што часу на тое ў мяне зусім не хапае.Застаюся без роднай літаратуры. Вось так і жывем...
Быкаў,
Беларусь,
літаратура