Афіцыйная рэпетыцыя Эрасмуса паспяхова пройдзена. Сумненняў наконт "ехаць, ня ехаць" больш не застаецца.
Шчыра кажучы, я канчаткова пазбавіўся ад усіх магчымых стэрэатыпаў наконт Нямеччыны. Быў прыемна здзіўлёны размахам нямецкай гасціннасці і ўзроўнем арганізацыі канферэнцыі. Па-сапраўднаму all inclusive! Шыкоўныя семінары, сустрэчы с парляментарыямі Ліберальнай партыі, цудоўныя экскурсіі і неацэнны вопыт міжкультурнай камунікацыі. Зараз здаецца, што артымаў больш ведаў па той самай камунікацыіі за 4 дні ў Гамбургу ,чым за паў-семестра аднайменнага прадмета ва ўніверсітэце. Ну і, як належыць, нашы прадуктыўныя рабочыя будні заканчваліся бурнымі імпрэзамі далёка за апоўнач. А ў знаёмым на ўсю Эўропу раёне кахання і юрлівасці Reeperbahn ёсць дзе разгарнуцца,ўжо паверце!