Як я і прагназаваў,на наступныя чатыры гады першы чаркаскуры прэзідэнт у гісторыі ЗША застаецца на сваёй пасадзе. Абодва кандыдаты набіраюць па 49 адсодкаў, але Абама перамагае ў большасці штатаў. Такая сістэма падліку галасоў хоць і не дасканальная, але ўпэўнены, што дзякуючы амерыканскаму кансерватызму і федэралізму ў найбліжэйшым стагоддзі нічога не зменіцца. Перамога Абамы была на руку ўсяму міравому грамадзянству, асабліва буйнейшым акцёрам у міравой палітыцы- Кітаю і Расеі. Рэспубліканец Ромні не лічыўся ўзорам паліткарэктнасці і талерантнасці, за што насмрэч и паплаціўся. Другі Буш у знешней палітыцы не патрэбен быў нікому. З іншага боку возьмем эканамічны бок медалі- галоўны аспект простых абывацеляў. Палітыка вялікіх трат, якую праводзіў Абама, не дала пакуль годнага эканамічнага росту. І зараз сітуацыя на рынку вельмі блізка да панічнай. Бараку Абаме трэба добра папрацаваць как задаволіць простых грамадзян і прадухіліць чарговы калапс амерыканскай эканомікі. Нагадаю, што за чатыры гады кіравання Абамы дзяржаўная запазычанасць ЗША вырасла на астранамічныя 4 трыльёны даляраў, да гістарычнага рэкорду. Наступныя чатыры гады жорсткай эканоміі наўрад ці прыйдуцца да спадобы нават самым заўзятым прыхільнікам кандыдата ад дэмакратаў. Негледзячы на ўсе праблемы, трыўмфатар сёння менавіта Абама, з чым яго і віншую!