Гэта была горшая і самая бяздарная палітычная кампанія за гісторыю суверэннай Беларусі. Гэтаму ёсць цалкам адэкватнае апраўданне-нават самыя заўзятыя аптымісты нарэщце зразумелі, што ўдзельнічаць у выбарчым фарсе не мае ніякага сэнсу. Варыянт прапіярыць сваю гора партыю адпадае адразу-цікавасць сярод беларускіх абывацеляў непрыстойна нізкая. Гэта тупік. Час ужо адмаўляцца ад імітацыі выбараў і прыступаць да больш рашучых дзеянняў. Зрэшты, я забыўся ў якой краіне я жыву ...
Усім тым, хто пад прымусам альбо па ўласнаму жаданню вырашыў пайсці на «выбары», настойліва рэкамендую адмовіцца ад гэтай вар'яцкай ідэі. Вы ўдзельнічаеце ў чарговай легалізацыі дыктатуры ў нашай шматпакутнай краіне! Так што, як кажа наш прамяністы, усім жэстачайшы байкот!!!