19 верасня- Дзень Пагоні і нацыянальнага сцяга

Sep 19, 2012 11:44

Cёння 19 верасня ў Беларусі святкуюць Дзень Пагоні і нацыянальнага сцяга, з чым я вас і віншую. Нагадаю, у гэты дзень у 1991 годзе гістарычная сімволіка была прызнана дзяржаўнай, якой і заставалася да Ганебнага рэферэндуму 1995 года, калі замест яе незаконна вярнулі савецкія анучы. Дарэчы,  успаміны пра наш сапраўдны сцяг яшчэ жывуць у маім сэрцы. Было мне тады гады чатыры. Цудоўны ж быў час... Кожны раз, калі думаю пра гэта, на мяне знаходзіць туга і ўспамінаюцца словы аднаго знаёмага : "Эх, а якой краінай маглі б стаць..."  Радуе адно - як бы ўлада не старалася перапісаць нашу гісторыю, забаронены плод, вядома, найбольш салодкі і Пагоня з бел-чырвона-белым сцягам сталі модным трэндам не толькі сярод свядомай моладзі, ну і сярод тутэйшых. Упэўнены, што перамены, нягледзячы на ўсе песімістычныя прагнозы, адбудуцца нечакана і гістарычная справядлівасць пераможа! Жыве Беларусь!!!




Пагоня, бел-чырвона-белы сцяг, Беларусь, гісторыя

Previous post Next post
Up