Таленавітыя і разумныя людзі змагаюцца за правільныя рэчы.
Вакаліст Red Hot Chilli Peppers Энтані Кідзіс падчас свайго выступу ў Санкт-Пецярбургу выйшаў на сцэну стадыёна «Пятроўскі» у футболцы з надпісам «Pussy Riot» Амерыканскія рок-музыкі на сваім канцэрце выказалі падтрымку удзельнікам группы Pussy Riot, якія знаходзяцца ў СІЗА па абвінавачванні ў хуліганстве. За выкананне песні пад умоўнай назвай «Багародзіца, Пуціна прагані» у храме Хрыста Збавіцеля ў лютым гэтага года дзяўчатам пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі.
Шведская спявачка, пераможца Эўрабачанне 2012, Лорін зайшла яшчэ далей. Пасля свайго выступу ў Віцебску на «Славянскім базары» яна сустрэлася з жонкай палітвязня Алеся Бяляцкага Наталляй Пінчук, намеснікам старшыні «Вясны» Валянцінам Стэфановічам і незалежнымі беларускімі журналістамі. Па самому Віцебску Лорін смела разгульвала ў майцы "Свабоду Алесю Беляцкаму".
Больш салідарнасці, больш смеласці, грамадскага рэзанансу, шуму і мы усе разам зменім свет у лепшы бок!)