Нобелеўская прэмія міру беларусу - вельмі значная ўзнагарода. Асабліва ў час, калі адносіны да беларусаў праз удзел нашай краіны ў вайне супраць Украіны сталі ў Еўропе, мякка кажучы, не занадта талерантныя.
Відавочна, што прайшоўшы праз цяжкія выпрабаванні, пакуты, страты, рэпрэсіі, турмы, у адной з якіх знаходзіцца зараз нобелеўскі лаўрэат, Беларусь у рэшце рэшт даможацца таго, за што змагаліся і змагаюцца яе лепшыя прадстаўнікі.
Пераможам і вернем рэпутацыю. І пасля будзем гарэць. Не як крымскі мост сёння, а з гарэлкай і ў ОК16. Ужо бачу гэты момант.