Aug 20, 2020 23:16
Вы памятаеце, колькі працягваўся другі Майдан? Тры месяцы. Тры месяцы пры слабым Януковічы, падтрымцы Захаду і апазіцыі ў парламенце. А памятаеце Венесуэлу? 23 студзеня 2019 года спікер парламента Гуайдо абвясціў сябе выконваючым абавязкі прэзідэнта пры масавых пратэстах і прызнанні ЗША. Барацьба працягваецца да гэтага часу. А гэта толькі самыя нядаўнія прыклады.
Лукашэнка вам не Януковіч ці Мадура. Гэты чалавек не першы год “жанаты”. Апазіцыі ўжо даўно няма ў парламенце, а ўся эліта цалкам кантралюецца. Наіўна меркаваць, што імперыя не нанясе зваротны ўдар. Калі 70-80% насельніцтва супраць - ніякі мент ім не дапаможа. Але як казаў Ніцшэ, гэта хутчэй танец, чым скачок.
Шмат хто ўжо напісаў, што нам трэба рабіць для перамогі. Не буду паўтарацца. Адно магу параіць. Сябры, гэта дэцэнтралізаваны пратэст. І мы як сапраўдныя анархісты і партызаны павінны не указваць іншым, што і як рабіць, а рабіць тое, што ў нас больш за ўсё атрымліваецца і на максімуме. Усе франты патрэбныя і важныя. Мы ўжо зрабілі галоўнае - у 2020 мы сталі нацыяй. Зараз мы грамадзяне, а не насельніцтва. А вось чырвона-зялёны Тытанік ужо атрымаў прабоіну, несумяшчальную з далейшым жыццём. Іх чакае вечар у хату, а нас чакае перамога. Гэта ўсяго толькі пытанне часу.
политика,
палітыка,
Беларусь