Асабіста мне новы кліп Каржа вельмі спадабаўся. Ён асацыюецца ў мяне з тым новым Менскам, у які мы ўсё закахаліся - горадам, дзе праходзіць Vulica Brasil і FSP, дзе ладзяцца тэхна імпрэзы ў прасторы Верх, дзе п'юцца шоты са шчаўем на Зыбіцкай, дзе генеруюцца ідэі ў Imaguru, дзе абмяркоўваюцца сэнсы ў ECLAB, дзе не знішчаюць Асмалоўку і частуюць фалафэлям. Гэта горад, дзе пануе па-сапраўднаму «своя атмосфера». І хоць Кліп Каржа не зусім пра ўсё вышэйсказанае (акрамя, напэўна, шотаў на Зыбіцкай), «свою атмосферу» вы бачыце на кадры: дзяўчына плюе шампанскім на вадзілу Ламбаргіні з расейскімі нумарамі каля гатэтя "Эўропа". Так і хочацца падпісаць «Это у вас там в Москве старшие, а у нас тут - махновщина».