Разнастайнасць Беларусі, якая на першы погляд здаецца геаграфічна гамагеннай (ні мора, ні гор), можна ацаніць, звярнуўшы свой позірк на мясцовую флору. Так на поўдні ў нас растуць абрыкосы, кавуны і дыні, а на поўначы сустракаюцца карлікавыя бярозы, якія больш характэрны для Грэнландыі.