Jul 05, 2017 01:26
Каб не заблытацца ва ўсіх варыяцыях Дня Незалежнасці Беларусі, трэба прывесці невялічкую гістарычную даведку:
25 сакавіка 1918 - абвяшчэнне незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. На жаль, гісторыя была не на баку Беларусі і незалежнасць адстаяць не атрымалася.
1 студзеня 1919 - часовы рэвалюцыйны рабоча-сялянскі ўрад Беларусі абнародваў «Маніхвэст», што і лічыцца нараджэннем БССР. Пасля рэспубліка стала марыянеткай у складзе СССР.
3 ліпеня 1944 - дзень вызвалення Менску ад нацыстаў, які зараз святкуецца як афіцыйны Дзень Незалежнасці. Улада забылася, што пасля было 46 гадоў савецкай акупацыі, а Менск усё ж такі не ўся Беларусь.
27 ліпеня 1990 - прыняцце Дэклярацыю аб сувэрэнітэце у рамках СССР. Дэ-факта незалежнасць.
25 жніўня 1991 - Дэклярацыі аб сувэрэнітэце быў нададзены статус канстытуцыйнага закону. Дэ-юрэ незалежнасць.
Асабіста мне падаецца відавочным, што святкаваць Дзень Незалежнацсі лагічней за ўсё менавіта 25 жніўня, бо дэ-факта і ДНР можа быць незалежнай, а вось з дэ-юрэ ўсё складаней. Ну а з большага такія словы як незалежнасць, суверэнітэт, дзяржава і г.д. у 21 стагоддзі гучаць як архаізмы, а адзіным фактарам узгаднання такіх канцэптаў - шалёны сусед з гістарычнымі комплексамі.
Беларусь,
дзень незалежнасці