Расея багатая не толькі карыснымі выкапнямі, але і выкапнямі бескарыснымі, а часам, мабыць, нават вельмі шкоднымі. І гэтыя шкодныя выкапні пры першай магчымасці мяняюць айчынныя нетры на нетры заходнія. Але настальгія часам бярэ сваё ... Настальгія, памножаная на слабую адукаванасць і антыамерыканізм, стварае такі кактэйль, што псіхічна адэкватны чалавек піць яго дакладна не захоча.
Фота адэптаў рускага свету, якія заклікаюць каля Бундэстагу вызваліць нямецкі народ ад нацысцкай (!!!) дыктатуры. Назіраў у пятніцу ў Берліне. А цяпер уявіце такіх жа дэманстрантаў на Чырвонай плошчы з заклікам да Абамы.
Дзіўйныя людзі, дзіўная краіна…