Sep 26, 2015 16:15
Прыехала да мяне сёння бабуля. Яна - жанчына сталага ўзросту, кандыдатка філязоўскіх навук, перакананая марксістка, якая калісьці спаліла партбілет за тое, што яе верш “Бюракратам” не апублікавалі ў нейкай мясцовай газеце, спаслаўшыся на контррэвалюцыйны характар напісанага. Бабуля даволі крытычна ставіцца да беларускай ўлады, падтрымлівае Украіну, але ўсё жыцце галасавала за Лукашэнку. Кажа, што апазіцыя занадта радыкальна і далека ад народа. Раптам мне прызналася, што ў гэты раз будзе галасаваць за Караткевіч (як і яе шматлікія сяброўкі), маўляў, першая апазіцыйная кандыдатка, якая за мірныя перамены і за народ. Бабуля была вельмі здзіўлена, калі я сказаў, што Караткевіч не зусім з апазіцыі. Паліттэхнолагі рэжыму на гэты раз спрацавалі на выдатна: і альтернатыва ёсць, і з апазіцыі, і ніякай пагрозы чалавеку з вусамі. Прыйшлося бабулю вяртаць у рэчаіснасць.
политика,
Татьяна Короткевич,
палітыка,
Таццяна Караткевіч,
Беларусь