Пра вызваленне палітвязняў

Aug 24, 2015 15:34

22 жніўня Лукашэнка “зыходзячы з прынцыпаў гуманізму”, прыняў рашэньне вызваліць Мікалая Статкевіча, Мікалая Дзядка, Ігара Аліневіча, Яўгена Васьковіча, Арцёма Пракапенку і Юрыя Рубцова. У нашых пераважна сумных палітычных рэаліях гэта як бальзам на змагарскую душу. Шчыра віншую ўсіх беларусаў, для якіх ідэалы свабоды з'яўляюцца першаснымі. Але, на вялікі жаль, аналізуючы ўзровень палітычнай свядомасці нашых грамадзян можна з упэўненасцю заявіць, што Мікалаю Статкевічу прыйдзецца даволі цяжка, каб паўтарыць шлях Леха Валенсы ці Вацлава Гавала. Менавіта я веру ў поспех. Мікалай Віктаравіч - вялікі аматар гуляць у азартныя гульні з дзяржавай. Пакуль мяч на яго баку. Галоўная, каб гэта гульня не пераўтварылася ў рускую рулетку. А зараз я рады хоць бы таму, што мая цішотка больш не актуальна. Героям слава!



политика, палітвязні, палітыка, Мікалай Статкевіч, Беларусь

Previous post Next post
Up