Усясветны дзень The Beatles

Jan 16, 2015 16:17

Сягодня - усясветны дзень The Beatles. На фота мой бацька віншуе ўсіх беларусаў і распавядае пра спадчыну ліверпульскай чацвёркі ў праграме Першага “Добрай раніцы, Беларусь”. Я ніколі не ствараў сябе музычных ідалаў, але ўспрымаю вядомы выраз “мы - гэта тое, што мы слухаем (чытаем, ямо і г.д.)” амаль за аксіёму. Бо ў жыцці яно так і адбываецца: хтосьці пад аліўеху з вадзярай крычыць КРЫМНАШ і жыве ў дзівосным свеце з песнямі Баскава і гумарам Галкіна, а хтосьці слухае Джыма Морысана, аддае перавагу добраму скотчу і выступае супраць вайны і тэрарызму. Божа, забяры Стаса Міхайлава і вярні нам Джона Ленана!


музыка, бацькі, the beatles

Previous post Next post
Up