Для многіх з нас мінулы год быў значным выпрабаваннем, праверкаю нашае цвёрдасці, прынцыповасці, салідарнасці і чалавечай годнасці. Драматычныя падзеі гэтага года падзялілі нашы роднасныя душы на сяброў і ворагаў. Сённяшняе свята мусіць прымірыць нас усіх і падарыць радасць знаходжання з блізкімі нам людзьмі. Няхай свет, любоў і згода зноў стануць на чале нашага святочнага стала. З Калядамі, беларусы!