25 гадоў разам

Oct 14, 2014 23:22

Сям'я- гэта аснова жыцця чалавека. Яна трымаецца на ўзаемаразуменні, даверы, клопату адзін пра аднаго, радасці ад сумесных дзеянняў. У сям'і мы можам пачуць пра сябе тое, што ніколі не адважацца сказаць нам людзі з боку, але тут нас ніколі не разлюбяць. Сёння мая сям'я святкуе сваё 25-годдзе.Я нават не ведаю, што напісаць. Напішу адно - мой тата і маці з'яўляюцца прыкладам для мяне. Яны прыклад той сям'і, якую хачу пабудваць і я ў сваім далейшым жыцці. Мне 24 гады. За 20 гадоў свайго свядомага жыцця я не памятаю ніводнай спрэчкі паміж бацькамі. Літаральна ніводнай. Цяжка нават паверыць, што ў мяне так атрымаецца. Але прыклад усё ж ёсць. Са святам, бацькі!


свята, бацькі, сям`я

Previous post Next post
Up