Стварэнне БНР у 1918 годзе стала момантам скачка беларусаў ад проста этнаграфічнай супольнасьці да сапраўднай дзяржаўнай нацыі. Нягледзячы ні на савецкую, ні на русафільскую, ні нават на лукашэнкаўскую прапаганду памяць пра нашу супольную спадчыну застаецца ў сэрцах многіх беларусаў. Наша нешматлікасць не павінна нас засмучаць, бо праект, запушчаныны 96 гадоў таму, яшчэ мае быць рэалізаваным. Пры ўсёй складанасці цяперашняй сітуацыі я ўсё роўна застаюся аптымістам, чаго і вам жадаю! На шчасце, ураінскі прыклад усяляе ў мяне надзею, што ня ўсё у нас яшчэ страчана. Мы сказалі першае слова, і апошняе слова таксама будзе за намі. Са святам, шаноўныя землякі! А словы нашага нацыянальнага героя Кастуся Каліноўскага “Bo ja tabje z-pad šybjenicy kažu, Narodzje, što tahdy tołćki zažyvješ ščasłiva, kałi nad taboju Maskałja uže nje budzje” бачацца формулай для перамогі. Калі нацыя гэта ўсьвядоміць - захаваецца. Не ўсьвядоміць - нас чакае лёс Крыму. Жыве Беларусь!