А, між тым, у перадкалядны перыяд крышталеўская водка з сымбалічнай назвай "Менская" ( з беларускага на Захадзе ў асноўным ведаюць Лукашэнку й Менск) разыходзіцца ў нямецкіх крамах як гарачыя піражкі. Прадавец аднаго з "элітых" гандлёвых цэнтраў Ляйпцыга ўпарта пераконваў мяне прадэгуставаць "der beste wodka Europas"(c). Ня ведаю, якія кампаненты вытворчай якасці ўжываюць на Крыштале, але ходзяць чуткі, што "Менская" абыйшла нават знакамітую французкую водку Grey Goose. Цана, дарэчы, зусім не крышталеўская. Усіх з наступаючымі святамі!