Сябры, я разумею, што звон набата ўсіх ужо трошкі дастаў, але прычына шматлікіх абвестак і заклікаў крыецца ў нашым з вамі “раздалбайстве”. Ні для каго не сакрэт, што ў беларускай мовы ёсць вялізарная праблема ў плане яе запатрабаванасці як рэальнага сродку зносін. Сёння беларускім людзям не хапая беларускамоўнага асяроддзя, каб перш за ўсё пазбавіцца комлексу размаўляць на ёй у паўсядзёным жыцці. У 2009 годзе Арганізацыя Аб’яднаных Нацыяў па пытаньнях адукацыі, навукі і культуры залічыла беларускую мову да ліку загрожаных. Згодна Вікіпедыі, загрожаная мова - мова, што выходзіць з ужытку праз спыненьне выкарыстаньня носьбітамі й перадачы наступнаму пакаленьню ды скарачэньне колькасьці галінаў зносінаў у ёй. Жудасны дыягназ, але рэчаіснасці не пазбегнуць. З іншага боку, па падліках замежных спецыялістаў, беларуская мова ўваходзіць у першую сотню высокаразвітых літаратурных пісьмовых моў свету ( з 400 літаратурных і амаль з 3,5 тысяч існуючых на Зямлі моў). То бок та невялікая колькасць беларускамоўных беларусаў усё ж такі могуць прама ці ўскосна уплываць на развіццё сусветнай літаратуры і культуры. Кожны твіт на беларускай мове, кожны пост у ЖЖ, кожны статус у VK ці FB могут унесці сваю “лепту” у вышэйзгаданую місію.
Паводле статыстыкі, больш за 600 тысяч абанентаў карыстаюцца iOS прадукцыяй ў Беларусі (не ўлічваючы карыстальнікаў Mac). Беларуская мова, як вядома, дагэтуль не прадстаўленая на любімых усімі дэвайсах Apple. Шмат людзей вымушаны карыстацца транслітам, каб данесці гукі і літары, якіх не існуе ў расейскай мове. Па сваім вопыце магу сказаць - гэта абсалютна нязручна. Сёння ў нас ёсць шанец змяніць сітуацыю. Трэба ўсяго толькі падпісаць петыцыю, адрасаваную генеральнаму дырактару Apple Russia. Чым больш людзей падпіша, тым больш верагодна, што на новым iOS разам з украінскай і расейскай мовай з`явіцца і мова беларуская.
Спасылка
тут.
p.s. Шчыра заклікаю усіх неабыякавых грамадзян падпісаць петыцыю й зрабіць рэпост. І памятайце, сябры мае, беларуская мова павінна перастаць быць фактарам канфрантацыі беларускага грамадства. Peace!