Сяброўства.

Oct 06, 2013 20:51

Сяброўства. Не адзін нармалёвы чалавек ня можа жыць без сяброў. Факт. Індывід, пазбаўлены сяброў і зносін асуджаны гібець жыццё ў адзіноце й роспачы. Сяброўства не мае мяжаў. Сяброўства - гэта давер паміж людзьмі, іх паразуменне, іх здольнасць дапамагаць і ахвяраваць . Сяброўства- гэта адданасць. Мне пашчасціла мець менавіта такіх сяброў, дзеля каторых ўсе паўсядзённыя клопаты хутка сыходзяць на другі план. Сябры, я вельмі шаную нашы ўзаемаадносіны, негледзячы не на адлегласць, не на шматлікія ідэялагічныя разыходжанні. Падымаю куфель за вашае здароўе і за тое незабыўнае лета, якое вы для меня зрабілі. Маладосць паціху сыходзіць, а ўспаміны будуць жыць вечна! Дай Бог усім людзям такія ўспаміны...


Менск, сяброўства, Беларусь, сям`я, сябры

Previous post Next post
Up